Уладзімір Каранік: Такой маштабнай другой хвалі COVID-19 у нас не будзе
Кіраўнік Мінздароўя Уладзімір Каранік / Tut.by
Другая хваля каранавіруса ў Беларусі будзе менш маштабнай, чым першая. Такую надзею выказаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Уладзімір Каранік тэлеканалу АНТ:
"Спадзяемся, што такой маштабнай другой хвалі ў нас не будзе, але ў любым выпадку рыхтуемся, каб усё неабходнае ў сістэме аховы здароўя было".
Тым часам колькасць пацверджаных выпадкаў каранавірусу ў свеце перавысіла 16 мільёнаў. Ад хваробы памерла 644 528 чалавек. Да таго ж СААЗ зафіксавала новы рэкорд па колькасці тых, хто заразіўся COVID-19 за суткі — прырост хворых склаў 284 тыс. чалавек.
Калі верыць Мінздароўя, на 25 ліпеня ў Беларусі выяўлена 67 002 выпадкі COVID-19 (прырост за суткі — 156 захварэлых). Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ні раз заяўляў, што Беларусь каранівірус перамагла. Пры гэтым з-за неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі для беларусаў па-ранейшаму закрыты межы краін-суседзяў і большасці краін Еўрасаюзу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.