Уладзімір Самсонаў заняў другое месца на турніры ў Берліне

Уладзімір Самсонаў заняў другое месца на турніры ў Берліне

На спаборніцтвах серыі "World Tour" па настольным тэнісе ў Берліне беларус Уладзімір Самсонаў заняў другое месца. У фінале лідар беларускай зборнай саступіў першай ракетцы свету кітайцу Ма Лонгу — 1:4, піша sb.by.

Дарэчы, выступаць на турніры ў Нямеччыне Самсонаў пачаў з асноўнай сеткі. Наш суайчыннік абыграў чатырох сапернікаў — партугальца Тыяга Апалонія — 2:4, катарца Пін Лі — 1:4, немца Ціма Боля — 0:4, Чых-Юань Чуана з Тайваня — 1:4.

Дарэчы, іншыя беларускія спартоўцы выбылі з барацьбы ў кваліфікацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі