Уладзімір Зяленскі прыедзе ў Гродна?

Уладзімір Зяленскі прыедзе ў Гродна?

Уладзімір Зяленскі сёлета можа прыехаць у Гродна. Як інфармуе прэс-служба Саўміна Беларусі, створаны аргкамітэт па правядзенні ў гэтым горадзе трэцяга Форума рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Яго ачоліў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка. Да 20 лютага мусіць быць распрацаваны і зацверджаны план па правядзенні мерапрыемства. У ранейшых двух форумах удзельнічалі кіраўнікі Беларусі і Украіны, таму найхутчэй яны прыедуць і на трэці. Тым больш, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў паабяцаў яго правесці на самым высокім узроўні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі