Уначы 18 жніўня амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы

Уначы 18 жніўня амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы

Уначы 18 жніўня амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы. Месцамі — моцныя дажджы. У дзённыя гадзіны ападкі магчымыя пераважна на ўсходзе краіны. Навальніцы прагназуюцца толькі ў асобных раёнах.

Вецер будзе пераменных напрамкаў, 3-8 метраў за секунду (падчас навальніц — да 14 метраў за секунду).

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 9 да 15 градусаў цяпла (у Мінску — плюс 12-14), у дзённыя гадзіны — ад +17 на поўначы да +24 на поўдні Беларусі (ад 18 да 20 цяпла), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі