Уначы ў аўторак у Беларусі чакаюцца працяглыя і моцныя ападкі

Уначы ў аўторак у Беларусі чакаюцца працяглыя і моцныя ападкі

Уначы ў аўторак, 16 лютага, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца працяглыя і моцныя ападкі — мокры снег і дождж. Месцамі магчымае наліпанне снегу, туман, слабы галалёд. У сувязі з гэтым сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Вецер будзе усходні з пераходам на паўночна-заходні, 5-10 метраў за секунду з парывамі да 14-18 метраў (пераважна на ўсходзе).

Што да тэмпературы паветра, то на працягу сутак яна складзе ад 0 да плюс 5 градусаў. У начныя гадзіны на паўночным захадзе магчымы мароз да 3 градусаў. У дзённыя гадзіны на Гомельшчыне прагназуецца 6-8 цяпла, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі