Уначы ў Беларусь з Расіі зноў прывезлі ядзернае паліва

Рух цягніка з Расіі быў цалкам засакрэчаны

Рух цягніка з Расіі быў цалкам засакрэчаны / Getty Images

Уначы з 22 на 23 снежня ў Беларусь з Расіі зноў прывезлі свежае ядзернае паліва (папярэдні раз — у верасні). Яно прызначана для рэактараў Астравецкай АЭС. Падчас перавозкі згаданага груза значна ўзмацнялася ахова ўсёй чыгуначнай інфраструктуры. Для гэтага прыцягваліся сілавыя структуры. На маршруце руху спеццягніка на станцыях і перагонах выстаўляліся патрулі. Прыцягваўся АМАП, паведамляе belzhd.com.

Рух згаданага цягніка з Расіі быў цалкам засакрэчаны. Ён прыбыў на станцыю "Баброўнікі" ў Астравецкім раёне.

Нядаўна Міністэрства энергетыкі Беларусі прызнала, што другі энергаблок БелАЭС не працуе. Яго "часова адключылі ад сеткі". Прычынай такога рашэння называецца "спрацоўванне аднаго з датчыкаў". Пра інцыдэнт на АЭС чыноўнікі маўчалі два тыдні. А загаварылі яны толькі пасля з'яўлення публікацыі ў СМІ.

Не працуе і першы энергаблок — ён на "планавым рамонце". Другі энергаблок быў на рамонце летам-восенню, у сярэдзіне кастрычніка яго ўключылі ў сетку. Але нешта пайшло не так.

Уначы ў Беларусь з Расіі зноў прывезлі ядзернае паліва
belzhd.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі