Уначы ў нядзелю ў Беларусі месцамі будзе за 10 марозу

Уначы ў нядзелю ў Беларусі месцамі будзе за 10 марозу

Уначы ў нядзелю, 28 лютага, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра складзе 1-6 градусаў ніжэй за нуль, а на ўсходзе краіны — да 8-10 марозу. У дзённыя гадзіны амаль па ўсёй Беларусі прагназуюцца ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу (у Брэсцкай вобласці — з дажджом). Тэмпература паветра складзе ад 1 градуса са знакам мінус да 4 градусаў вышэй за нуль (на Брэстчыне — да 6 цяпла).

Удзень і раніцай месцамі магчымы слабы галалёд і наліпанне мокрага снегу. Вецер заўтра будзе памяркоўны, адзначае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі