Уначы ў суботу будзе да мінус 5 градусаў
Уначы ў суботу, 15 кастрычніка, у Беларусі будзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса. Ападкаў не чакаецца. Раніцай у асобных раёнах прагназуецца туман і слабы галалёд. Вецер будзе ўсходні і паўднёва-ўсходні. 4-9 метраў за секунду (удзень з парывамі да 14 метраў).
У дзённыя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 2 да 8 градусаў цяпла, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сіноптыкі папярэджваюць, што ў выхадныя дні тэмпература паветра ў Беларусі будзе на 3-5 градусаў ніжэй за норму. Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў пачатку наступнага тыдня.