Уначы - замаразкі, удзень — пажарная небяспека. Надвор'е на выходныя
Нягледзячы на начныя замаразкі, выходныя будуць цёплымі. У нядзелю максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе +16..+22°C / pixabay
Уначы 4 чэрвеня месцамі па краіне чакаюцца замаразкі — слупок тэрмометра апусціцца да 0, -2°C.
Але нягледзячы на начныя замаразкі, нядзеля ў Беларусі будзе цёплай. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па Віцебскай вобласці пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе +16..+22°С.
Пры гэтым удзень у найбліжэйшыя дні сіноптыкі папярэджваюць пра іншую небяспечную з'яву — “надзвычайную пажарную небяспеку”.
“У нядзелю і панядзелак, 4-5 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі Гомельскай вобласці і месцамі на іншай тэрыторыі рэспублікі захаваецца надзвычайная пажарная небяспека”, — папярэдзілі ў Гідраметцэнтры.
У панядзелак надзвычайная пажарная небяспека пашырыцца на вялікую частку Мінскай вобласці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.