Упершыню з пачатку вайны ва Украіну ўехала больш людзей, чым выехала
Упершыню з 24 лютага ва Украіну ўехала больш людзей, чым выехала. Паводле дадзеных украінскіх памежнікаў, 16 красавіка ў краіну зноў заехала звыш 38 тысяч чалавек. З Украіны у гэты дзень выехала каля 32 тысяч.
Памежнікі таксама ўдакладняюць, што за мінулыя суткі колькасць аформленых машын і аўтобусаў з гуманітарнымі грузамі вырасла да 500 з 420-425 у папярэднія два дні.
У той жа час вельмі шмат украінцаў знаходзяцца удалечыні ад дома. Па дадзеных Польскай памежнай службы, з 24 лютага толькі ў Польшчу прыехалі 2,8 мільёна грамадзян Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.