Урад адкарэктаваў умовы правядзення цэнтралізаванага тэставання

Урад адкарэктаваў умовы правядзення цэнтралізаванага тэставання

Урад сваёй пастановай №221 ад 24 сакавіка 2017 года ўнёс карэктывы ў парадак арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэставання. Як паведамляецца на сайце Савета міністраў, дакумент прыняты ў адпаведнасці з указам прэзідэнта №4 ад 9 студзеня 2017 года. 

У прыватнасці, абітурыенту даецца права здаваць дадатковае чацвёртае цэнтралізаванае тэставанне (ЦТ). Калі абітурыент зарэгіструецца больш, чым на чатыры ЦТ, дапусцяць яго толькі да чатырох першых паводле графіку тэстаў, на якія ён зарэгістраваўся.

Таксама пастанова Саўміна замацоўвае парадак часовага выхаду абітурыентаў з аўдыторыі падчас ЦТ па аб'ектыўных прычынах. Акрамя таго, новыя правілы забараняюць абітурыентам абменьвацца экзаменацыйнымі матэрыяламі (бланкамі адказаў, варыянтамі тэстаў).

Тэрмін дзеяння сертыфікатаў ЦТ падоўжаны да двух гадоў.
 
Пастанова набывае моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі