Урад Беларусі хоча разлічваецца за энерганосьбіты ў расійскіх рублях
Урад Беларусі збіраецца разлічваецца за энерганосьбіты ў расійскіх рублях. Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка даручыў віцэ-прэм'еру, міністру энергетыкі, кіраўніку "Белнафтахіма" прапрацаваць такую магчымасць. Па словах Галоўчанкі, стаіць пытанне "адвязкі нашых разлікаў ад долараў ЗША, магчыма, з пераходам на фіксацыю ў расійскіх рублях, у першую чаргу, па энерганосьбітах".
Заява Галоўчанкі — рэакцыя на сітуацыю з заходнімі санкцыямі.
Таксама прэм'ер паставіў задачу пераарыентацыі беларускага экспарту з украінскага рынку на рынкі РФ і КНР. Паводле яго слоў, летась ён склаў каля 5,5 млрд долараў (13% ад усяго беларускага экспарту).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.