Урад Германіі ўхваліў перадачу Украіне 178 танкаў Leopard 1
Leopard 1 / Eckehard Schulz / IMAGO
Урад Германіі ўхваліў перадачу Украіне 178 танкаў Leopard 1А5. Мінэканомікі ўжо выдала нямецкім кампаніям-вытворцам узбраенняў ліцэнзіі на іх экспарт. Колькі з іх насамрэч трапіць ва Украіну, залежыць ад рамонтных працаў. Фінансаваць рамонт танкаў і навучанне ўкраінскіх танкістаў Германія плануе разам з іншымі краінамі Еўропы.
Больш сучасныя танкі Leopard 2 украінскае войска атрымае ў канцы сакавіка. Пра гэта стала вядома пасля сустрэчы ў Кіеве прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і міністра абароны Германіі Борыса Пісторыуса.
Nächste konkrete Schritte für unsere Unterstützung: Verteidigungsminister Pistorius sprach heute in der #Ukraine u.a. mit Präsident @ZelenskyyUa und seinem Amtskollegen @oleksiireznikov. Ende März stehen die #Kampfpanzer #Leopard 2 A6 aus zur Verfügung. pic.twitter.com/mAbgiza4Sp
— Verteidigungsministerium (@BMVg_Bundeswehr) February 7, 2023
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.