Урад зацвердзіў канцэпцыю барацьбы з тэрарызмам у Беларусі

"Мэтамі дадзенай канцэпцыі з'яўляюцца забеспячэнне адзінства падыходаў да арганізацыі і здзяйснення папярэджання, выяўлення, спынення і мінімізацыі наступстваў тэрарыстычнай дзейнасці, удасканаленне прававых і арганізацыйных асноваў барацьбы з тэрарызмам", — цытуе пастанову ўрада "Интерфакс-Запад".



У канцэпцыі адзначаецца, што аднымі з асноўных знешніх крыніц тэрарыстычнай пагрозы ў Беларусі з'яўляюцца геаграфічнае становішча нашай краіны. Арганізаваныя групы і злачынныя арганізацыі разглядаюць Беларусь як "транзітны калідор". Сярод пагрозаў згадваецца і павелічэнне колькасці мігрантаў, якія прыязджаюць у краіну ці праязджаюць праз тэрыторыю Беларусі, і сярод якіх могуць быць тэрарысты.


У дакуменце адзначаецца, што крыніцай пагрозы тэрарызму можа быць і размяшчэнне на сумежнай з беларускай тэрыторыі "экалагічна небяспечных аб'ектаў".


Сярод унутраных крыніц тэрарыстычнай пагрозы разглядаецца "фармаванне, інфільтрацыя альбо распаўсюд ідэалогіі экстрэмізму, сепаратызму, нацыянальнай, расавай і рэлігійнай нецярпімасці, узнікненне ці незаконная дзейнасць арганізацый, групаў, асобных людзей, якія прытрымліваюцца і прапагандуюць згаданую ідэалогію, а таксама функцыянаванне дэструктыўных культаў і псеўдарэлігійных групаў".



Ва ўрадзе лічаць патэнцыйнай унутранай крыніцай узнікнення тэрарыстычнай пагрозы "аслабленне патрыятызму і традыцыйных маральных каштоўнасцяў у маладзёжным серадовішчы з-за недастатковага ўзроўня развіцця грамадзянскай супольнасці, дэструктыўнага інфармацыйнага ўздзеяння на працэс сацыялізацыі моладзі, а таксама праяўленне тэндэнцый да роста сацыяльнага размежавання".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі