Урад заявіў пра "ажыўленне беларускай эканомікі"

Адзначаецца, што "рост валавога ўнутранага прадукта... выйшаў з зоны адмоўных значэнняў", ён вырас на 0,5%. Урад звяртае ўвагу на тое, што "гэтыя вынікі ўдалося дасягнуць ва ўмовах захавання стагнацыі знешніх рынкаў і замаруджвання эканамічнага росту у асноўных краінах-партнёрах".



Таксама паведамляецца, што ў сакавіку адзначаецца рост на 11,4% (у параўнанні з лютым) прамысловай вытворчасці. Урад робіць выснову, што сітуацыя ў прамысловасці "стабілізаваная".



У студзені-лютым экспарт перавысіў імпарт на амаль 461 млн долараў, да станоўчага знешнегандлёвага сальда ў лютым дадаліся 193 млн долараў, паведамляе "Интерфакс-Запад".

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі