Усе выступленні нашых алімпійцаў беларусам пакажуць жыўцом!
Еўрарадыё склала зручны расклад трансляцыяў хакейных матчаў, фрыстайла і біятлона з Ванкувера У Ванкуверы беларускія спартоўцы пазмагаюцца за 36 з 86 камплектаў медалёў:
- 12 у лыжных гонках;
- 10 у біятлоне;
- 2 у фрыстайле;
- 6 у катанні на каньках;
- 5 у горных лыжах;
- 1 у хакеі.
У эфіры Першага нацыянальнага канала і тэлеканала "ЛАД" запланавана 162 гадзіны трансляцый з Канады. Але гэта ўключна з цырымоніямі адкрыцця і закрыцця, а таксама алімпійскімі дзённікамі.
Асноўная складанасць у арганізацыі трансляцый з Алімпіяды — розніца ў часе, якая ў Мінска і Ванкувера складае 10 гадзінаў. Інакш кажучы, калі ў сталіцы Беларусі 13:00, у сталіцы ХХІ зімовых Алімпійскіх гульняў — 3:00!
Праўда, расклад хакейнага турніра Алімпіяды-2010 складзены такім чынам, каб яго зручна было глядзець і ў Паўночнай Амерыцы, і ў Еўропе. Гэта дазволіла Белтэлерадыёкампаніі (далей — БТРК) скласці сетку вяшчання так, каб беларусы паглядзелі ўсе хакейныя матчы жыўцом. Распавядае Дзяніс Дудзінскі, намеснік галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі спартыўнага вяшчання Белтэлерадыёкампаніі:
"Хакейныя матчы ўсе будуць паказаныя ў жывым эфіры. Увогуле большасць трансляцыяў з Алімпіяды ў жывым эфіры. Тыя трансляцыі, якія будуць ісці ўночы і раніцай, будуць паўтарацца".
Глыбока ўночы па беларускім часе ў Ванкуверы адбудуцца фіналы ў фрыстайлістаў. Але не пабачыць выступы нашых асноўных прэтэндэнтаў на медалі — Дзмітрыя Дашчынскага і Антона Кушніра — будзе складана, бо БТРК пакажа гэтыя спаборніцтвы двойчы. Працягвае Дзяніс Дудзінскі:
"Фрыстайл раніцай жыўцом будзе на ЛАДзе. У прыватнасці, 23-га лютага. А ўдзень на "Першым нацыянальным" паўтор".
Фрыстайл, акрабатыка:
А з біятлонам, дзе беларусы таксама прэтэндуюць на медалі, дык і ўвогуле няма праблем: усе гонкі па беларускім часе пачынаюцца ўвечары.
Расклады іншых спаборніцтваў, дзе ўдзельнічаюць беларускія спартоўцы, вы можаце паглядзець тут: горныя лыжы, катанне не каньках, лыжныя гонкі. Нагадаем, да часу, які пазначаны ў раскладзе, трэба дадаваць 10 гадзінаў.
Але не ўсю Алімпіяду беларусы паглядзяць жыўцом. Выключэнне будзе зроблена для тых відаў спорту, дзе нашыя спартоўцы не выступаюць. І, натуральна, для таго, што БТРК не збіраецца трансляваць увогуле:
Дзяніс Дудзінскі: "Калі спаборніцтвы пачынаюцца ў дзве гадзіны ўночы, дык яны будуць ісці ўдзень па Першым канале, пасля дзённіка Алімпіяды, у 12:30. Напрыклад, фігурнае катанне.
Не будуць паказаныя ні на ЛАДзе, ні на Першым канале шорт-трэк, кёрлінг, скелетон і катанне на санках".
Эфір не гумовы, тлумачыць Дзяніс Дудзінскі, і шкадуе пра адсутнасць у Беларусі адмысловага спартовага канала. І 162 гадзіны алімпійскіх трансляцыяў — гэта, па словах адмыслоўцы, не столь.
Але іншыя праграмы (напрыклад, грамадска-палітычныя) з эфіра беларускіх каналаў не выкінеш. А часам шкада.

Хакей:
Хто з кім гуляе? | Дата, Ванкувер | Беларускі час пачатку матча | Беларускі час пачатку трансляцыі |
Беларусь — Фінляндыя | 17.02.2010 г. | 22:00 | У жывым эфіры |
Беларусь — Швецыя | 19.02.2010 г. | 22:00 | У жывым эфіры |
Беларусь — Германія | 20.02.2010 г. | 21.02.2010 г., 7:00 | У жывым эфіры |
Глыбока ўночы па беларускім часе ў Ванкуверы адбудуцца фіналы ў фрыстайлістаў. Але не пабачыць выступы нашых асноўных прэтэндэнтаў на медалі — Дзмітрыя Дашчынскага і Антона Кушніра — будзе складана, бо БТРК пакажа гэтыя спаборніцтвы двойчы. Працягвае Дзяніс Дудзінскі:
"Фрыстайл раніцай жыўцом будзе на ЛАДзе. У прыватнасці, 23-га лютага. А ўдзень на "Першым нацыянальным" паўтор".
Фрыстайл, акрабатыка:
Тып спаборніцтваў | Дата, Ванкувер | Беларускі час пачатку спаборніцтваў | Беларускі час пачатку трансляцыі |
Жанчыны, кваліфікацыя | 20.02.2010 г. | 20:00 | У жывым эфіры |
Мужчыны, кваліфікацыя | 22.02.2010 г. | 23.02.2010, г., 4:00 | У жывым эфіры, ЛАД Паўтор удзень, 1НК |
Жанчыны, фінал | 24.02.2010 г. | 25.02.2010 г., 5:30 | У жывым эфіры, ЛАД Паўтор удзень, 1НК |
Мужчыны, фінал | 25.02.2010 г. | 26.02.2010 г., 4:00 | У жывым эфіры, ЛАД Паўтор удзень, 1НК |
А з біятлонам, дзе беларусы таксама прэтэндуюць на медалі, дык і ўвогуле няма праблем: усе гонкі па беларускім часе пачынаюцца ўвечары.
Біятлон:
Тып спаборніцтваў | Дата, Ванкувер | Беларускі час пачатку спаборніцтваў | Беларускі час пачатку трансляцыі |
Жанчыны 7,5 км. Спрынт | 13.02.2010 г. | 23:00 | У жывым эфіры |
Мужчыны 10 км. Спрынт | 14.02.2010 г. | 21:15 | У жывым эфіры |
Жанчыны 10 км. Гонка пераследвання | 16.02.2010 г. | 20:30 | У жывым эфіры |
Мужчыны 12,5 км. Гонка пераследвання | 16.02.2010 г. | 22:45 | У жывым эфіры |
Жанчыны 15 км. Індывідуальная | 18.02.2010 г. | 20:00 | У жывым эфіры |
Мужчыны 20 км. Індывідуальная | 18.02.2010 г. | 23:00 | У жывым эфіры |
Мужчыны 15 км. Масавы старт | 21.02.2010 г. | 20:45 | У жывым эфіры |
Жанчыны 12,5 км. масавы старт | 21.02.2010 г. | 23:00 | У жывым эфіры |
Жанчыны. Эстафета 4х6 км | 23.02.2010 г. | 21:30 | У жывым эфіры |
Мужчыны. Эстафета 4х7,5 км | 26.02.2010 г. | 21:30 | У жывым эфіры |