Усебеларускі злёт калекцыянераў прайшоў у Гомелі (фота)
18 кастрычніка ў гомельскім Гарадскім цэнтры культуры адбыўся Усебеларускі злёт калекцыянераў. Удзельнічалі ў ім калекцыянеры Беларусі, а таксама прадстаўнікі расійскіх гарадоў — Арла, Тулы, Архангельска, Бранска, Смаленска і Масквы. Яны прывезлі свае калекцыі рарытэтных прадметаў побыту, фотаздымкаў, манет, абразоў, філатэліі, нагрудных і грашовых знакаў ды шмат іншага.
Адметнасцю трэцяга па ліку злёту стаў стэндавы мадэлізм. Наведвальнікі маглі пабачыць мініяцюрныя мадэлі бронетэхнікі, караблёў, субмарын нямецкіх ВМС, самалётаў Чырвонай Арміі і германскай люфтвафэ.