Усім раю гэты санаторый: выбіраем найлепшы беларускі ізалятар па водгуках

Журналіст СТБ Рыгор Азаронак асабіста азнаёміўся з умовамі ўтрымання на Акрэсціна / СТБ
Журналіст СТБ Рыгор Азаронак асабіста азнаёміўся з умовамі ўтрымання на Акрэсціна / СТБ

"Не сядзеў — не беларус", кажуць сёння многія. І збольшага яны маюць рацыю: тысячам беларусаў ужо давялося апынуцца ў ізалятарах пасля ўдзелу ў акцыях. А мяркуючы па настроі ўладаў, шмат каго гэта яшчэ чакае.

Да чаго рыхтавацца перад паездкай "туды" і якія плюсы можна знайсці ў СІЗА? Еўрарадыё вывучыла водгукі на тры беларускія ізалятары, куды часцей за ўсё дастаўляюць затрыманых за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

Жодзіна: смачныя кампот і макарона, але цеснавата ў "нумарах"

СІЗА ў Жодзіне знаёмае многім затрыманым на акцыях пратэсту. Тыя, хто паспеў пабываць адразу ў некалькіх падобных установах, ацэньваюць гэта СІЗА вышэй, чым ізалятар у мінскім завулку Акрэсціна. У "Гугле" на падставе 36 водгукаў сярэдняя адзнака — 3. Гэта больш, чым у Мінздароўя (2,7) і ў лоеўскай гасцініцы "Світанне" (2,8).

Аляксей К. паставіў СІЗА ў Жодзіне пяць балаў.

"Вельмі мілы і добры абслуговы персанал. Уважлівыя і чулыя. Кормяць тройчы ў дзень. Праз вялікую папулярнасць установы да вас могуць падсяліць каго-небудзь яшчэ. Але не хвалюйцеся — свае 8 гадзін у суткі вы паспаць зможаце. Невялікія праблемы з туалетнай паперай, але навошта яна, калі ў нумарах прыбіральня з функцыяй бідэ", — піша ў водгуку Аляксей.

З мінусаў ён адзначыў "доўгі check-in". Пры гэтым адзначыў добрыя якасці харчавання: гарбата з цукрам і рознакаляровая макарона з мясам. "One love яшчэ з мінулага заезду".

Всем советую этот санаторий: выбираем лучший белорусский изолятор по отзывам
СІЗА ў Жодзіне / TUT.by

Карыстальнік з нікам Marihuana таксама паставіў жодзінскай турме пяць балаў: "Кампот з сушаных яблыкаў назаўжды ў маім сэрцы. Усім раю гэты санаторый для адпачынку".

Крытыкі часцей удастойваюцца персанал ("грубы" і "няветлівы") і камфорт у "нумарах": многія пішуць пра тое, што там цесна і цёмна.

Цікава, што карыстальнікі "Яндэкса" больш крытычныя да турмы Жодзіна: на падставе 18 адзнак яна атрымала ўсяго адзін бал. Хоць у водгуках плюсы ўсё роўна знаходзяць:

"Ой, ну калі параўнаць з Акрэсціна, то месцейка лепшае, атмасфернейшае. Адчуваеш сябе у флэш-гульні "Зона". Будзеце праязджаць міма, абавязкова зазірніце. Вады гарачай няма, затое душ раз на тыдзень. Я думаў, будуць працэдуры, але на жаль", — піша Павел В.

Баранавічы: мілашкі ў ахове і выдатныя конкурсы

На другім месцы па водгуках — ізалятар у Баранавічах. Па "адміністрацыйцы" сюды пачалі вазіць не адразу, таму водгукаў пра "адпачынак" тут усяго 17, а сярэдні бал складае 1,9. Гэта больш, чым у Мінадукацыі (1,3) і ў кавярні Шчучынскага філіяла аблспажыўтаварыства на трасе М6 (1 бал).

Віталь Б. паставіў СІЗА ў Баранавічах дзве зоркі:

"Кормяць нядрэнна, выдатныя конкурсы, няма флэт-уайт. ВВшнікі [ўнутраныя войскі. — Еўрарадыё] выцягваюць рэйтынг з адной зоркі да двух. Рэжым не вельмі, забываюць выключаць святло і пастаянна прымушаюць засцілаць ложачак", — расказвае ён.

Всем советую этот санаторий: выбираем лучший белорусский изолятор по отзывам
Турма ў Баранавічах / Intex-press

Дзве зоркі паставіў і карыстальнік Dzed Baradzed. "Пайка нарм, ахова ў МУС-форме мілашкі. Тэхнічны стан вельмі ўпадніцкі, людзей ізалююць, а пра ахову электрычнай праводкі забываюць".

А вось Іван Г. паставіў толькі адну зорку, хоць у водгуку і выказваецца больш-менш добразычліва: "Месца замала і абслугоўванне так сабе, а ў цэлым нішто".

Ёсць у СІЗА ў Баранавічах і тры "пяцёркі", пастаўленыя два гады таму. Водгукаў гэтыя карыстальнікі не напісалі. Цалкам магчыма, што паставілі гэтыя адзнакі супрацоўнікі турмы.

У "Яндэксе" ў баранавіцкага СІЗА водгукаў няма.

Акрэсціна: масаж любога віду і складанасці

На падставе 250 водгукаў ізалятар часовага ўтрымання ў завулку Акрэсціна ў Мінску атрымлівае ўсяго 1,3 бала ў "Гугле". Гэта на адну дзясятую менш, чым у МУС. Нават рэдакцыя газеты "СБ. Беларусь сегодня" атрымлівае больш на 0,1 бала.

Андрэй Ш. паставіў ІЧУ пяць балаў. Вось яго водгук у скарочаным выглядзе:

"Выдатнае месца для адпачынку. Дапамагаюць падлячыцца, прапагандуюць здаровы лад жыцця. Калі вы заказалі сабе пуцёўку, то вам вельмі пашанцавала. Прывозяць у выдатнай лазні-аўтазаку. Калі вас пяцёра, то вы спакойна можаце змясціцца ў трохмесным пакоі. < ... > Па прыездзе на курорт вы адразу ж атрымаеце парачку ўдараў дубінкай для стымуляцыі кровазвароту.

Падлогі ў хаце з падагрэвам. Вельмі цёплыя і камфортныя. Я асабіста правяраў. Спіш як забіты. Харчаванне. Больш смачнага і разнастайнага меню я яшчэ нідзе не бачыў. Кормяць больш за тры разы на дзень! < ... > Паўтару тое, што сказаў у самым пачатку, — цудоўнае месца для адпачынку. Сяброў і родных адтуль проста не выцягнуць!"

Всем советую этот санаторий: выбираем лучший белорусский изолятор по отзывам
Умовы на Акрэсціна паказалі па СТБ

А вось карыстальнік Desant Brest паставіў усяго адзін бал. Затое абазначыў карысць знаходжання на Акрэсціна для здароўя:

"У вас праблемы са спінай? Дрэнная пастава? Шыкоўныя спецыялісты з радасцю прымуць вас і вашых сяброў: масаж любога віду і складанасці, акрабатычныя практыкаванні, палітвыхаванне. Выдатныя артапедычныя ложкі. Прысутнічаюць конкурсы песень і "адгадай артыкул". З мінусаў: рэстаран слабаваты, асартымент вельмі малы. Дорага".

Вольга П. таксама расчараваная знаходжаннем на Акрэсціна і ставіць усяго адзін бал.

"Месца так сабе. Ногі адбілі да ацёкаў, але чамусьці не сталі ламаць. Прыкра. Разлічвала на сэрвіс на ўзроўні. Яшчэ і сінякі на твары сышлі ўсяго за 10 дзён замест 2 тыдняў. Але дакументы забралі і выкінулі на вуліцы. Хоць нешта як трэба зрабілі", — расказвае яна.

Карыстальнік К.К., які таксама паставіў усяго адзінку, дзеліцца ўражаннямі: "Пакаёўкі і парцье злыя, неахайныя і няветлівыя. Таксама дрэннае абслугоўванне ў нумарах. Асабліва засмуціў бедны выбар у меню. Няма тэлевізара і дрэнна ловіць вай-фай. З падвальных нумароў часам шум і крыкі".

У цэлым больш за ўсё нараканняў выклікае менавіта няветлівасць персаналу і невысокі ўзровень абслугоўвання. На "Яндэксе" ў Акрэсціна і зусім адзін бал на аснове 23 водгукаў. У ліку іншага людзі скардзяцца і на якасць цырульніцкіх паслуг:

"Барбершоп з некампетэнтнымі спецыялістамі. Вынік працы барбера агідны. Працавалі толькі небяспечным лязом, у сувязі з чым прычоска атрымалася няправільнай формы, што адбілася на маім вонкавым выглядзе і маральным стане", — скардзіцца знаўца горада Аляксей.

Зрэшты, і на "Яндэксе" ёсць тыя, хто цалкам задаволены работай ізалятара. Сярод іх — Данііл С., які паставіў пяць зорак:

"Правільнае месца для няправільных людзей, АМАП малайцы!!! Але працуюць мякка, трэба больш жорстка!!! У СІЗА гэтых змагароў трэба расстрэльваць!!!"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі