Успышка трыхінелёзу ў Воранаўскім раёне: 10 чалавек у лякарні
Першыя шэсць хворых трапілі ў лякарню яшчэ 6 лістапада: ва ўсіх выяўленыя клінічныя праявы захворвання.
Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС.
Сярод хворых ёсць адно 10-гадовае дзіця. На сёння заражаных ужо дзесяць чалавек.
Паводле інфармацыі лекараў, пацярпелыя знаходзяцца пад назіраннем, іх стан ацэньваецца як здавальняючы. Супрацоўнікі Воранаўскага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі займаюцца высвятленнем абставінаў заражэння, а таксама вызначэннем поўнага кола асобаў, якія маюць прыкметы інфекцыйнага захворвання.
Канчатковы дыягназ захварэлым будзе выстаўлены 14 лістапада пасля таго, як будуць атрыманыя вынікі лабараторных даследаванняў
Трыхінелёз — паразітарнае захворванне. Заражэнне адбываецца пры спажывання інфікаванага трыхінеламі мяса. Асноўныя клінічныя праявы захворвання — высокая тэмпература, болі ў мышцах, ацёк твары, высыпанне. Гэтая хвароба можа выклікаць ускладненні, кшталту міякардыту, сардэчнай недастатковасці, пнеўманіі, гепатыту ды інш.