Усю зборную Расіі адхілілі ад Паралімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра
Зборную Расіі ў поўным складзе адхілілі ад Паралімпійскіх гульняў, якія павінны пачацца ў Рыа-дэ-Жанейра 7 верасня. Такое рашэнне прыняў Міжнародны паралімпійскі камітэт (МПК), перадае Бі-Бі-Сі.
Кіраўнік МПК сэр Філіп Крэйвен патлумачыў, што рашэнне грунтуецца на дакладзе Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (ВАДА). У ім, як вядома, сцвярджаецца, што ўжыванне допінгу ў Расіі заахвочваецца на дзяржаўным узроўні. "Антыдопінгавая сістэма ў Расіі зламаная, карумпаваная і цалкам скампраметаваная", — заявіў Крэйвен.
Акрамя таго, кіраўнік МПК абвясціў, што паўнамоцтвы Паралімпйскага камітэта Расіі ў рамках міжнароднай структуры прыпыняюцца. Ён патлумачыў гэты тым, што ПРК цяпер "не ў стане забяспечыць выкананне антыдопінгавай праграмы" і "не ў стане выконваць свае абавязкі і абавязанні".