Уваход у нясвіжскі Фарны касцёл стане платным

У Нясвіжы плануюць зрабіць платным уваход у Фарны касцёл. Грошы будуць збіраць прадстаўнікі дзяржаўнага прадпрыемства "Нясвіжтурыст".
Дырэкцыя прадпрыемства кажа, што грошы пойдуць у гарадскі бюджэт і на ўтрыманне фасаду святыні. Парафіянаў абяцаюць пускаць бясплатна.

Праўда, невядома, як адрозніць нясвіжца ад госця горада. "Нясвіжтурыст” пераконвае: "За наведванне Нясвіжскага радзівілаўскага парка ад прыезджых ужо бярэцца па 1500 рублёў, і мы адрозніваем нясвіжца ад прыезджага".

Цяпер жа кантралёрам давядзецца запомніць у твар 35 тысяч чалавек — менавіта столькі людзей жывуць на Нясвіжчыне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі