Узбек уцякаў з Беларусі ў Літву і спадзяваўся падмануць цеплавізар

Узбек уцякаў з Беларусі ў Літву і спадзяваўся падмануць цеплавізар

Літоўскія памежнікі ў раёне Друскенікаў затрымалі 37-гадовага грамадзяніна Узбекістана, які нелегальна прыйшоў з Беларусі. Як інфармуе pasienis.lt, здарэнне адбылося ў сераду, 22 студзеня. Парушальніка заўважылі праз сістэму відэаназірання. Мужчына быў у адзенні ахоўнага колеру. На кантрольнай паласе ён адмыслова зрабіў сляды ў бок Беларусі. Але яго "канспірацыя" аказалася марнай.

Памежнікі перакрылі дарогі і пачалі пошук нелегала з дапамогай службовага сабакі. Спачатку знайшлі адзенне — узбек пераапрануўся, каб у Літве не прыцягваць увагу да сябе. Пасля ў лесе затрымалі і замежніка. Яму пагражае штраф ці нават да двух гадоў зняволення.

Літоўскія памежнікі здзіўляюцца: узбек спадзяваўся, што фольга зробіць яго нябачным для цеплавізараў. Ёй было падшытае яго адзенне, на галаве была шапка, зробленая з фольгі. Нелегалы на беларуска-літоўскай мяжы ўжо даўно не карыстаюцца такой "канспірацыяй".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі