В.а. польскага прэзідэнта: у Катыні свет нам заваліўся двойчы

Кіраўнік польскага Сейма, выканаўца абавязкаў прэзідэнта Польшчы Браніслаў Камароўскі развітаўся на плошчы Пілсудскага з 96 ахвярамі авіякатастрофы пад Смаленскам.
"З сардэчным трымценнем мы чытаем кожнае з 96 імёнаў, углядаемся ў вашы здымкі. Загінулі абраны народам прэзідэнт, яго жонка і прэзідэнт краіны ў выгнанні. Цяжка знайсці больш выразны сімвал барацьбы за незалежнасць. Нагадаю яшчэ адно імя-сімвал: Ганна Валентыновіч, якая стаяла ля пачатку руха салідарнасці. У гэтыя дні мы адчуваем адно і тое ж. Свет нам заваліўся двойчы на адным і тым жа месцы".

Маршалак Сейма выказаў спачуванне дачцэ Качыньскіх Марце, цяжка хворай маці прэзідэнта Ядвізе і брату Яраславу.

З сумам нагадаў, што Войска Польскае страціла сваіх кіраўнікоў. І падзякаваў свету за спачуванне гору палякаў. "Дзякуючы вашай пакутніцкай смерці праўда Катыні стала праўдай усяго свету" — сказаў Браніслаў Камароўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі