Ва Украіне абвешчаная жалоба па загінулых шахцёрах

Пётр Парашэнка абвясціў 5 сакавіка ва Украіне днём жалобы па гарняках, якія трагічна загінулі напярэдадні ў шахце імя Засядзькі на Данбасе.

Як паведамляе censor.net.ua, у гэта дзень на ўсёй тэрыторыі Украіны а 12-й будзе абвешчаная хвіліна маўчання. Таксама будуць прыспушчаныя сцягі Украіны на дамах і дзяржаўных будынках. Будуць адмененыя забаўляльна-канцэртныя мерапрыемствы, спартыўныя спаборніцтвы, унесены адпаведныя змены ў праграмы тэле- і радыёперадач.

Па звестках УНІАН, у шахце знайшлі ўжо целы 33 гарнякоў, прычым 23 з іх ужо ўвечары.

Як паведамляла Еўрарадыё, зранку 4 сакавіка на шахце імя Засядзькі адбыўся выбух газава-метанавай сумесі. Падчас выбуху пад зямлёй знаходзіліся 230 гарнякоў. Большасць удалося дастаць з-пад зямлі.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі