Сустрэча Ціханоўскай і Парашэнкі адбылася з ініцыятывы экс-прэзідэнта Украіны

Святлана Ціханоўская з Пятром Парашэнкам / twitter.com/poroshenko
Святлана Ціханоўская з Пятром Парашэнкам / twitter.com/poroshenko

Сустрэча Святланы Ціханоўскай і Пятра Парашэнкі адбылася з ініцыятывы былога прэзідэнта Украіны. Пра гэта ТГ-каналу "Позірк" паведаміў дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.  

Каментуючы меркаванні, што гэтя сустрэча перашкодзіць беларускім дэмсілам наладзіць стасункі з офісам Уладзіміра Зяленскага, Вячорка заявіў: "Ціханоўская сустрэлася з Парашэнкам як з былым прэзідэнтам і дэпутатам Вярхоўнай Рады. Ціханоўская будзе сустракацца з усімі ўкраінскімі палітыкамі, якія хацелі б бачыць Беларусь свабоднай і дэмакратычнай".

Як распавядала Еўрарадыё, сустрэча адбылася 20 лістапада ў Галіфаксе (Канада) падчас Форуму па бяспецы. Парашэнка назваў гэтую сустрэчу важнай. Ён паведаміў, што падчас яе "скаардынавалі сумесныя меры па супрацьдзеянні расійскім захопнікам і выкарыстанні імі тэрыторыі Беларусі і яе інфраструктуры для нападаў на Украіну".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі