Парашэнка пасля няўдалых спробаў выехаць з Украіны звярнуўся да Зяленскага

Пётр Парашэнка / facebook.com/petroporoshenko
Пётр Парашэнка / facebook.com/petroporoshenko

Былы прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка зноў мае намер паспрабаваць перасячы мяжу і выехаць з Украіны. Раней яго двойчы не выпусцілі з краіны. У сувязі з гэтым ён звярнуўся да прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага і паспрабаваў растлумачыць яму мэта выезду.  

Паводле слоў Парашэнкі, першы раз ён ехаў у складзе афіцыйнай дэлегацыі для ўдзелу ў пасяджэнні Парламенцкай асамблеі NATO. Туды ён не трапіў, але цяпер яго чакаюць у Ратэрдаме на Кангрэсе і саміце Еўрапейскай народнай партыі.

"Там будуць фармавацца рашэнні, сярод іншага, пра перспектывы ўзмацнення рэжыму санкцый супраць Расіі, пра механізм пасляваеннага аднаўлення Украіны і пра магчымасць надання нашай дзяржаве статусу кандыдата на сяброўства ў ЕС", — піша Парашэнка. Ён падкрэсліў, што ў яго ёсць афіцыйнае запрашэнне ад прэзідэнта Еўрапейскай народнай партыі і "бізнес-план, падпісаны старшынёй Вярхоўнай Рады Украіны".

У звароце да Зяленскага Парашэнка заклікаў да мудрасці і ўнутранага адзінства. Ён кажа, што едзе ў Ратэрдам адстойваць інтарэсы Украіны.

Парашэнка беспаспяхова спрабаваў выехаць за мяжу 27 і 28 траўня. Пазней украінскія СМІ паведамілі, што з трэцяй спробы Пятру Парашэнку ўдалося перасекчы мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі