Тэракты ФСБ у Беларусі, Ціханоўская сустрэлася з Парашэнкам. Стрым з Усавым
Павел Усаў / Еўрарадыё
У сённяшнім стрыме з Паўлам Усавым абмяркоўваем апошнія палітычныя навіны Беларусі:
- Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Галіфаксе з Пятром Парашэнкам. Ці пойдзе гэта на карысць ім абодвум?
- украінская выведка сцвярджае, што ФСБ Расіі рыхтуе тэракты на аб'ектах крытычнай інфраструктуры Беларусі. Абвінавацяць у іх, вядома, украінцаў і NATO. Што гэта: важнае папярэджанне ці "вайна перасцярогаў"?
- Аб'яднаны пераходны кабінет даў справаздачу пасля першых 100 дзён працы. Што ў ёй цікавага, што з ёй не так?
- чым працягваецца гісторыя з ракетай, якая ўпала на тэрыторыі Польшчы, і якія ў яе могуць быць наступствы?
Таксама адкажам на вашыя пытанні, шаноўныя гледачы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.