Ва Украіне памерла адна з найстарэйшых жыхарак Зямлі (фота)
Жыхарцы Івана-Франкоўскай вобласці Кацярыне Казак было 117 гадоў.
Яна перажыла дзве сусветныя вайны, часы Аўстра-Венгерскай імперыі, Заходне-ўкраінскай народнай рэспублікі, Польшчы, СССР і дачакалася незалежнай Украіны. У апошнія гады бабуля жыла ў Каламыі ў сваёй пляменніцы, перасоўвалася на інваліднай калясцы. Дарэчы, сваякі кажуць, што Кацярына Казак ніколі не была ў бальніцы.
Як адзначае УНІАН, найстарэйшай жыхаркай планеты яе лічылі неафіцыйна. Адпаведныя дакументы ў Кнігу рэкордаў Гінэса пачалі афармляць толькі ў лютым сёлета, калі бабуля святкавала чарговы дзень народзінаў. Але не паспелі.
Пахаванне Кацярыны Казак прызначанае на 15 сакавіка.
Фота — fakty.ua