Ва Украіне выбралі новага міністра абароны (відэа)
Ім стаў генерал-палкоўнік Міхаіл Коваль. Адпаведную пастанову 25 сакавіка прыняў украінскі парламент.
Раней Вярхоўная Рада адправіла ў адстаўку выконваючага абавязкі міністра абароны Ігара Ценюха. За гэта прагласавалі 228 дэпутатаў. Нагадаем, сёння Ценюх сам выказаў жаданне пайсці ў адстаўку, спікер Аляксандр Турчынаў паставіў пытанне на галасаванне, але дэпутаты рашэнне не падтрымалі. Пазней яны вярнуліся да разгляду гэтага пытання.
Міхаілу Ковалю 58 гадоў, ён нарадзіўся ў Ізяслаўі. Генерал-палкоўнік памежных войскаў. 5 сакавіка ў Крыме яго скрадалі расійскія вайскоўцы ці "самаабарона", але ў той жа дзень, пасля перамоваў, Коваля ўдалося вызваліць.
Фота — zn.ua