Ва Ушачах з акна рэстарана выпаў мужчына

Ва Ушачах з акна рэстарана выпаў мужчына

У рэстаране "Купалінка" ва Ушачах уначы 19 лістапада адбылося надзвычайнае здарэнне, паведамояе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама

29-гадовы нецвярозы мясцовы жыхар спускаўся па лесвіцы і вываліўся з будынка праз зачыненае акно. Пры падзенні мужчына атрымаў адкрытую чэрапна-мазгавую траўму, удар галаўнога мозгу цяжкай ступені, а таксама множныя ўдары і раны. 

Пацярпелага даставілі ў рэанімацыю, цяпер ён знаходзіцца ў коме. 

Па факце здарэння праводзіцца праверка. 

Вядома, што мужчына адпачываў у рэстаране ў кампаніі. З залы ён выйшаў разам з сябрамі, каб папаліць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі