Ва ўсіх населеных пунктах Міншчыны аднавілі электразабеспячэнне
Спецыялісты аднавілі падачу электраэнергіі ва ўсіх населеных пунктах Міншчыны. Пра гэта РУП "Мінскэнерга" паведаміла ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку.
Паведамляецца, што энергазабеспячэнне было адноўленае да 19-й гадзіны. "Засталіся адзінкавыя заяўкі па лініі 0,4 кВ. Працуюць 17 брыгадаў, 19 адзінак тэхнікі", — інфармуе ведамства.
Населеныя пункты засталіся сёння без электрычнасці ў выніку моцнага парывістага ветру.