В.Абрамава: На парламенцкія выбары будзе масавая няяўка выбарцаў

Парламенцкія выбары 2008 гады могуць характарызавацца масавай няяўкай выбарцаў. Такое меркаванне выказала ў інтэрв'ю БелаПАН дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Вольга Абрамава. Яна адзначыла, што настроі ў народзе, асабліва ў горадзе, вельмі моцна змяніліся пасля адмены льготаў. Па словах В.Абрамавай, вывесці выбарцаў на выбары для галасавання, каб яны выказалі сваю волю, будзе вельмі вялікай праблемай для ўсіх кандыдатаў, з чыйго б боку яны не вылучаліся.

Адмена сацыяльных ільготаў і гарантый, лічыць В.Абрамава, не моцна паўплывала на рэйтынг апазіцыі. Хіба што трохі павялічыўся рэйтынг даверу да апазіцыйных камуністаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі