"Вадзяныя лілеі" Клода Манэ прадалі за 54 мільёны долараў
Карціна знаходзілася ў прыватнай калекцыі і не выстаўлялася на публіцы каля 70 гадоў.
У Нью-Ёрку на таргах Sotheby`s прадалі на 54 млн долараў карціну "Вадзяныя лілеі" Клода Манэ. Яна была напісаная 110 гадоў таму, з 1955-га знаходзілася ў прыватнай калецыі і ад таго часу не выстаўлялася на публіцы. Новым уладальнікам стаў калекцыянер з ЗША.
Агулам на таргах былі прадстаўленыя шэсць твораў Манэ. Пяць з іх знайшлі новых уладальнікаў, якія заплацілі больш за 115 мільёнаў долараў, паведамляе РІА "Новости".
Клод Манэ (1840 — 1926) — французскі мастак, адзін з заснавальнікаў імпрэсіянізму.
Таксама з таргоў, арганізаваных аўкцыённым домам Sotheby's, была прададзеная за $66,3 млн карціна нідэрландскага мастака Вінцэнта Ван Гога "Аліскамп" (Les Alyscamps, 1888).
Фота: Reuters