Валанцёрская кампанія BYCOVID-19 не будзе аднаўляць сваю дзейнасць

Валанцёрская кампанія BYCOVID-19 не будзе аднаўляць сваю дзейнасць

Валанцёрская кампанія BYCOVID-19 не будзе аднаўлаяць сваю дзейнасць падчас другой хвалі каранавіруса. Пра гэта яе ініцыятары паведамілі ў сацсетках.

Па іх словах, яны пераканаліся, што ўзаемадзеянне з беларускай дзяржавай немагчымае. Улады зачынілі пляцоўку MolaMola, ддзе збіраліся грошы на валанцёрскую дзейнасць. Зручны і празрысты збор сродкаў у Беларусі цяпер арганізаваць немагчыма.

Сузаснавальнікі BYCOVID-19 Андрэй Стрыжак і Андрэй Ткачоў былі вымушаныя з'ехаць з Беларусі ў сувязі з пераследам з боку ўлады. Прычым Ткачоў быў збіты пры затрыманні на мірнай акцыі пратэсту і зазнаў катаванні.

Ініцыятары BYCOVID-19 паррпануюць беларускім чыноўнікам вызначыцца з прыярытэтамі: "Калі хапае на вадамёты і сістэмы "Бар'ер" — то павінна хапаць грошай і на ШВЛ, і кіслародныя канцэнтратары. Калі хапае рэсурсу надзець балаклаву або маску на кожнага сілавіка — значыць, ёсць грошы на медыцынскія маскі і рэспіратары. Калі хапае грошай аплачваць шматмесячныя дзяжурствы сотняў амапаўцаў — значыць, хапае на аплату і звышаплату працы патрэбнай колькасці медработнікаў".

Яны адзначаюць, што сёння сітуацыя адрозніваецца ад вясны 2020 года: сродкі індывідуальнай абароны ўжо ёсць у продажы, і на іх трэба проста вылучыць бюджэт.

"Мы вельмі хвалюемся за медработнікаў, ад якіх у апошні час мы атрымліваем усё больш просьбаў пра дапамогу і скаргаў на адсутнасць сродкаў абароны. Нас пытаюцца ці будзем мы працягваць дапамогу лекарам. Як і было сказана вышэй, BYCOVID-19 у ранейшым фармаце не будзе адноўленая", — канстатуюць ініцыятары.

Днямі Міністэрства аховы здароўя прызнала, што ў Беларусь прыйшла другая хваля каранавіруса. Колькасць новых выпадкаў захворвання штодня расце. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі