Варг Вікернес арыштаваны па падазрэнні ў падрыхтоўцы тэракту
Вядомы нарвежскі блэк-металіст і адзіны ўдзельнік праекта Burzum затрыманы Галоўным ўпраўленнем ўнутранай разведкі Францыі.
Нарвежскі блэк-металіст Варг Вікернес, аўтар праекта Burzum 16 ліпеня арыштаваны Галоўным ўпраўленнем ўнутранай разведкі Францыі.
Як паведамляе рэсурс colta.ru са спасылкай на Le Monde, арышт адбыўся на ферме недалёка ад горада Салон-ла-Тур у дэпартаменце Карэз на поўдні цэнтральнай часткі Францыі, дзе Вікернес жыве са сваёй жонкай-францужанкай і трыма дзецьмі. Цяпер там адбываецца ператрус — шукаюць зброю і выбухоўку.
Таксама паведамляецца, што жонка Вікернеса запісалася ў мясцовы стралковы клуб і збіралася купіць чатыры стрэльбы.
Нагадаем, што адзін з праайцоў стылю блэк-метал ужо быў прыгавораны да 21 года турмы за забойства калегі па гурце Mayhem Ойстэйна Орсэта па мянушцы Еўронімус.
Таксама Вікернес быў абвінавачаны ў спальванні некалькіх старажытных цэркваў у Нарвегіі. Музыка вядомы як непрыхаваны расіст, які карыстаецца павагай у колах неанацыстаў.
Фота: dagbladet.no