Варонін пакінуў пасаду галоўнага трэнера хакейнага клуба "Віцебск"
Адстаўка Валерыя Вароніна з пасады галоўнага трэнера "Віцебску" стала другой па ліку ў беларускай экстралізе з пачатку цяперашняга адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі. Як інфармуе БЕЛТА, 55-гадовы настаўнік абвясціў пра звальненне па ўласным жаданні пасля хатняга пераможнага паядынку з гродзенскім "Нёманам" (2:1), які адбыўся 27 лістапада. Перад гэтым каманда зазнала тры паразы запар і значна адстала ад зоны плэй-оф.
Кіраўнік "Віцебску" Андрэй Магільніцкі заявіў, што сыход Вароніна стаў для клуба нечаканасцю. Выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера пакуль прызначаны адзін з прадстаўнікоў клубнага штаба Сяргей Каралёў. Да канца снежня клуб разлічвае вызначыцца і з пастаянным настаўнікам. Магільніцкі не выключае, што ім стане расійскі спецыяліст, добра вядомы беларускім заўзятарам.
Нагадаем, што першай адстаўкай у экстралізе з пачатку цяперашняга чэмпіянату стала звальненне галоўнага трэнера бабруйскага "Шынніка" Васіля Панкова, пад кіраўніцтвам якога каманда зазнала 10 паразаў запар.