Васіль Панкоў узначаліў бабруйскі хакейны клуб"Шыннік"

Бабруйскі хакейны клуб "Шыннік" па турнірнай дыстанцыі адкрытага чэмпіянату Беларусі далей павядзе Васіль Панкоў, паведамляе “Прэсбол”.
Дагэтуль ён дапамагаў Васілю Спірыдонаву, які пазаўчора замяніў Джыма Х'юза на пасадзе галоўнага трэнера мінскага “Дынама”.

Тым часам вызначыліся даты правядзення паядынкаў бабруйчан у Латвіі, перанесеныя ў канцы верасня з-за аварыі, у якую па дарозе ў Балтыю патрапіў аўтобус "Шынніка". Незгуляны тады паядынак Бабруйска з АСК-"Огрэ" адбудзецца 5 лютага наступнага года, а з ліепайскім "Металургсам" — 7-га.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі