Васьмікласніца з Мінскага раёна збегла з дому з хлопцам
Збеглая дзяўчынка / фота з сайта УУС Мінаблвыканкама
30 верасня 14-гадовая Вікторыя Хадаркевіч з вёскі Гарадзішча Мінскага раёна пайшла ў школу і не вярнулася дадому. 1 кастрычніка яе мама звярнулася ў міліцыю, дзяўчыну не знайшлі да гэтага часу.
Прэс-сакратар УУС Мінаблвыканкама Сяргей Чабатароў расказаў Еўрарадыё, што дзяўчына збягае не ўпершыню.
"Збегла з хлопцам. Перыядычна яе мясцовыя жыхары бачаць. Дадому не хоча вяртацца. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку высвятляюць яе дакладнае месцазнаходжанне", — расказалі ў прэс-службе.
У пачатку верасня падобная гісторыя адбылася ў Гродне. Там з дому сышлі закаханыя 17-гадовы Яўген Рукша і 15-гадовая Дзіяна Кавалёва, іх знайшлі праз 10 дзён.