Вайсковец "з высокім званнем" расказаў журналістам стратэгічна важную інфармацыю

Вайсковец "з высокім званнем" расказаў журналістам стратэгічна важную інфармацыю

Украінскі вайсковец "з высокім званнем" падчас інтэрв'ю расказаў журналістам аднаго з вядомых выданняў "інфармацыю, якая па асобных паказчыках раскрывае звесткі пра змест стратэгічных (аператыўных) планаў прымянення Узброеных Сіл Украіны, пытанняў падрыхтоўкі, арганізацыі і вядзення баявых дзеянняў". Пра гэта піша намеснік міністра абароны Украіны Ганна Маляр. Служба бяспекі Украіны ўжо расследуе гэты інцыдэнт. Імя вайскоўца, яго званне і пасада не называюцца.

Маляр адзначае, што Мінабароны разам з СБУ намагаюцца не дапускаць уцечак важнай вайсковай інфармацыі, у тым ліку і праз СМІ. Інакш узнікае пагроза зрыву планаў Узброеных сіл Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі