Вецер да 18 м/с і непрыемны галалёд: надвор'е ў Беларусі 30 снежня
Зіма ў Мінску / Reuters
Зіма ўсё ж уступае ў Беларусі ў свае правы. На 30 снежня прагназуецца моцны вецер, адмоўная тэмпература і непрыемны галалёд.
Коўзка будзе і на дарогах, і на ходніках. Пры гэтым парывы ветру будуць дасягаць хуткасці ў 18 метраў за секунду. Усё гэта разам паўплывала на тое, што на перадапошні дзень года ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Уначы з паўночнага захаду Беларусі прыйдзе невялікі снег, які будзе пераходзіць у дождж. Удзень будзе воблачна і туманна. Тэмпература паветра ўначы — ад -2 да -8 градусаў па Цэльсіі. Месцамі — пры праясненнях — да 11 ніжэй за нуль.
Удзень будзе -2..+3 градусы па Цэльсіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.