Вецер і мокры снег — надвор'е на панядзелак 4 лістапада

Восень у Мінску

Восень у Мінску / Еўрарадыё

У панядзелак 4 лістапада ў Беларусі будзе пахмурна. Па паўночным усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы і мокры снег. Вецер будзе паўночна-заходнім умераным, але не выключаныя і моцныя парывы.

Уначы і раніцай верагодныя туманы. Тэмпература паветра ў цёмны час сутак складзе -3+3, удзень будзе ад 1-га да 8-мі цяпла.

Паводле слоў сіноптыка Дзмітрыя Рабава, кепскае надвор'е ў Беларусі ў найбліжэйшыя дні зменіцца на больш цёплае. Ападкаў стане менш, а тэмпература паветра павысіцца.

У сярэдзіне тыдня неба праясніцца, ападкі спыняцца. Нягледзячы на ​​начныя замаразкі, днём будзе да +12-ці. Вецер зменіць напрамак на паўднёва-заходні. Пацяпленне працягнецца да наступнай нядзелі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі