Венедыктаў пра адносіны Масквы і Мінска: для Пуціна Беларусь — гэта 2024 год

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падчас нефармальнага саміту кіраўнікоў дзяржаў СНД 29 снежня 2021 года​ / kremlin.ru
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падчас нефармальнага саміту кіраўнікоў дзяржаў СНД 29 снежня 2021 года​ / kremlin.ru

Галоўны рэдактар расійскай радыёстанцыі "Эхо Москвы" Аляксей Венедыктаў пракаментаваў стан беларуска-расійскіх адносін. На ягоную думку, цікавасць Масквы да Лукашэнкі заключаецца перш за ўсё ў магчымасці атрымаць дадатковы аргумент да выбараў прэзідэнта РФ у 2024 годзе.

"Я па-ранейшаму пакуль лічу, што для Пуціна Беларусь — гэта 2024 год, гэта новыя выбары прэзідэнта Расіі, можа быць пад гэта Саюзная дзяржава, дзе спатрэбіцца дадатковы інтарэс", — заявіў Венедыктаў.

Ён шчыра прызнаўся, што не гатовы рабіць прагнозаў, што будзе з Беларуссю далей. Заўважыў толькі, што "Лукашэнка дакладна разумее, што яго стаўка на сілу — гэта адзінае, што магчыма. У яго няма цяпер ні эканамічнай стаўкі, нічога іншага, усе атрымлівае ад Расіі практычна".

Апошнія перамовы Пуціна і Лукашэнкі адбыліся ў канцы снежня. Заяў для СМІ па іх выніках зроблена не было. Падчас пратакольнай здымкі бакі казалі аб "значным кроку наперад" у справе саюзнага будаўніцтва. Акрамя таго Пуцін распавёў аб сумесных вайсковых вучэннях, якія павінны прайсці ў Беларусі ў лютым-сакавіку 2022 года. У гэты час у краіне павінен таксама адбыцца канстытуцыйны рэферэндум, на карысць правядзення якога актыўна выказвалася расийская ўлада. Аб новай фінансавай дапамогі бакі, падобна, не дамовіліся. Ва ўсякім выпадку па выніках перамоў пра гэта нічога сказана не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі