У Расіі пішуць, што Лукашэнкі "хапіла хвіліны на тры"

У Расіі пішуць, што Лукашэнкі "хапіла хвіліны на тры"

"Коммерсант" зноў падрабязна апісаў паездку ў РФ Аляксандра Лукашэнкі — перамовы з Уладзімірам Пуціным і гульню ў хакей. Андрэй Калеснікаў, як і напярэдадні, піша пра госця з Мінска з іроніяй. Напярэдадні ён звярнуў увагу на тое, як Лукашэнка "цяжка... падымаўся па прыступках". Згадаў пра гэта і ў новай публікацыі, у якой піша, што Аляксандра Лукашэнкі "на размінцы хапіла хвіліны на тры, і потым ён доўга сядзеў, разваліўшыся і раскінуўшы рукі, на лаўцы запасных". Хакеіст "абмяжоўваўся пасамі, відавочна бярог сябе".

Калеснікаў іранізуе, што "першы яго гол апынуўся адзіным за ўсю гульню, хоць беларуская дэлегацыя потым настойвала, што быў і другі". Мікалай Лукашэнка "лётаў" па пляцоўцы і закінуў чатыры шайбы, але "здаваўся незадаволеным сабой".

"Коммерсант" цытуючы словы Аляксандра Лукашэнкі пра "бязмозглыя, нікому не патрэбныя... [заходнія] санкцыі", не ўтрымаўся ад каментара, які варта прывесці цалкам. "Так, прабілі яны, гэтыя санкцыі, у ім нешта, — піша Калеснікаў. Магчыма, дно. І не першы раз. Але знізу яшчэ абавязкова пастукаюць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі