Венгрыя ўводзіць надзвычайнае становішча праз вайну ва Украіне
На фоне расійскай вайны ва Украіне Венгрыя ўводзіць надзвычайнае становішча. Пра гэта абвясціў прэм'ер-міністр краіны Віктар Орбан. Адпаведны відэазварот ён апублікаваў і ў Фэйсбуку.
Ён паведаміў, што парламент Венгрыі ў аўторак зацвердзіў гэтае рашэнне. Надзвычайнае становішча пачне дезйнічаць апоўначы і дасць ураду "прастору для манеўру і магчымасць неадкладнага рэагавання" на вайну ў суседняй Украіне.
Орбан заявіў, што вайна і санкцыі Еўрасаюза прывялі да велізарных эканамічных узрушэнняў і рэзкага росту цэн. "Свет стаіць на парозе эканамічнага крызісу. Венгрыя павінна заставацца ўбаку ад гэтай вайны і абараняць фінансавую бяспеку сваіх сем'яў", — падкрэсліў кіраўнік венгерскага ўрада.
Згадаў ён і праблемы самой Венгрыі: "Вайна ва Украіне ставіць пад пагрозу нашу фізічную бяспеку, энергазабеспячэнне і фінансавую бяспеку эканомікі і жыхароў".
Прэм'ер дадаў, што 25 траўня ўрад Венгрыі паведаміць дэталі надзвычайнага становішча.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.