“Віцебск” і брэсцкае “Дынама” згулялі ўнічыю 2:2

“Віцебск” і брэсцкае “Дынама” згулялі ўнічыю 2:2

У пятніцу, 29 верасня, стартаваў 24-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. “Віцебск” і брэсцкае “Дынама” згулялі ўнічыю 2:2. Усе галы былі забітыя ў першым тайме. Кожная з каманд хацела перамагчы, але галоў у другім тайме ўжо не было. Статыстыку і тэкставую трансляцыю гл. тут.

“Іслач” выйграла ў “Славіі” — 1:0. Іншыя паядынкі прызначаны на суботу і нядзелю. 1 кастрычніка на сталічным стадыёне “Трактар” згуляюць мінскае “Дынама” і БАТЭ (пачатак а 16-й гадзіне).

У першынстве лідыруе салігорскі "Шахцёр" — 53 ачкі, мінскае "Дынама" мае 52, БАТЭ — 51, "Тарпеда-БелАЗ" — 38, "Слуцк" і "Віцебск" — па 37, "Нёман" — 36, брэсцкае "Дынама" — 35 ачкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі