"Віцебск" выйграў у "Тарпеда-БелАЗ" — 2:0 (відэа)

"Віцебск" выйграў у "Тарпеда-БелАЗ" — 2:0 (відэа)

21 траўня ў матчы 8-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе "Віцебск" выйграў у "Тарпеда-БелАЗ" — 2:0. Галы на рахунку Кірыла Пячэніна (17-я хвіліна) і Мікіты Навумава (53-я). "Гомель" "Нёман" — 0:2. Яшчэ два матчы скончыліся напярэдадні з аднолькавым лікам 0:0. Так згулялі "Дняпро" і "Мінск", мінскае "Тарпеда" і "Смалявічы".

22 траўня сустрэнуцца "Гарадзея" і "Шахцёр", "Іслач" і "Прамень", а 23-га — мінскае "Дынама" і БАТЭ, "Слуцк" і брэсцкае "Дынама". У БАТЭ 21 ачко, мінскае "Дынама" мае 17, "Нёман" — 15, "Слуцк" і "Віцебск" — па 14 ачкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі