Віцебскага доктара-праўдашукальніка змясцілі ў псіхлякарню (відэа)

Па яго словах, якія перадае сайт "Народныя навіны Віцебска", лекара Пастнова з дазволу пракурора змясцілі ў 2-е закрытае аддзяленне лякарні.



Пастноў стаў вядомым ва ўсёй Беларусі дзякуючы свае філіпікам на адрас віцебскай абласной улады. Цяпер ён заявіў, што адмаўляецца ад усялякага лячэння пад ціскам, бо абсалютна не мае ў ім патрэбы.



Лекар кажа, што да яго могуць быць ужытыя разнастайныя меры псіхічнага ўдзеяння. Праўда, пакуль што ён знаходзіцца ў асобнай палаце, персанал аддзялення ставіцца да яго добразычліва, кажа Пастноў.



Яшчэ за некалькі дзён да здарэння, добразычліўцы папярэджвалі лекара, што яму трэба рыхтавацца да лячэння ў той жа лякарні, дзе ён працуе.



Фота — news.vitebsk.cc
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі