Віцебская апазіцыйная прэтэндэнтка ў кандыдаты сабрала за сябе 2000 подпісаў

Каманда кандыдаткі ад АГП Вольгі Карач з Віцебску сабрала ў яе падтрымку  ажно каля 2000 подпісаў. Карач вылучаецца ў абласны савет. Паводле закону, для вылучэння кандыдатам у дэпутаты раённага савету трэба сабраць у сваю падтрымку 75 подпісаў і 150 подпісаў пры вылучэнні кандыдатам у абласны савет дэпутатаў.

Лідэрамі па колькасці сабраных подпісаў з'яўляюцца таксама прэтэндэнты ў кандыдаты з Барысава і Мастоў. У падтрымку прэтэндэнта ад руху "За свабоду" ў Барысаўскі раённы савет Дзмітрыя Бабіцкага сабрана больш за 750 подпісаў. У Мастах за прадстаўніка руху "За свабоду" у Мастоўскі раённы і Гродзенскі абласны савет дэпутатаў Алеся Зарэмбюка сабрана адпаведна больш за 200 і 600 подпісаў.

Нагадаем, што збор подпісаў сканчаецца 15 сакавіка. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі