Віцебскія мытнікі "тармазнулі" 21 тону чышчаных грэцкіх арэхаў

Віцебскія мытнікі "тармазнулі" 21 тону чышчаных грэцкіх арэхаў

21 тону чышчаных грэцкіх арэхаў затрымалі супрацоўнікі аператыўна-пошукавага аддзела Віцебскай мытні разам з супрацоўнікамі Аператыўнай мытні. 

На аўтадарозе М-1 яны спынілі фуру DAF, якая ехала ў Расію. У грузавым адсеку аўтацягніка яны выявілі грэцкія арэхі. Праверка паказала, што кіроўца мае несапраўдныя суправаджальныя дакументы на тавар. А некаторыя маркіровачныя стыкеры былі пераклееныя дзеля таго, каб фальсіфікаваць краіну паходжання тавару.

Агульны кошт грузу склаў больш за 580 тысяч рублёў. Груз затрыманы. Віцебская мытня пачала адміністратыўную справу.

Віцебскія мытнікі "тармазнулі" 21 тону чышчаных грэцкіх арэхаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі