Віцяблянін узняўся ў неба на канапе, прымацаванай да паветранага шара

Палёт на канапе

Палёт на канапе / onliner.by

Незвычайны палёт адбыўся над Віцебскам у верасні. Як піша "Анлайнер", мясцовы жыхар узняўся ў неба на канапе, прымацаванай да паветранага шара.

Мужчыну завуць Аляксей, ён — кіраўнік аддзела маркетынгу мэблевага завода "Саўлукоў-мэбля". Палёт быў рэкламным. Выкарыстаная канапа — распрацоўка яго фабрыкі.

Паводле яго, аналагічнае фота яны пабачылі ў інтэрнэце і вырашылі паспрабаваць такі ж палёт.

"Заняліся бяспекай: страхоўку і мацаванні ладзілі прамысловыя альпіністы. Праверылі па вазе ўсё. Трэба было вытрымаць ліміт у 200 кг разам з "пілотам", таму выбралі адну з самых лёгкіх канап. Дачакаліся штыля, на ўсялякі выпадак прывязалі шар тросамі да зямлі і ўвечары, на захадзе сонца, мяне паднялі ў паветра", — кажа віцяблянін.

Яго палёт працягваўся паўтары гадзіны. Для стабілізацыі палёту ў атмасферы патрабуецца халоднае надвор'е. Менавіта таму палёты магчымыя або зранку, або ўвечары.

Мужчына кажа, што канапу, якая ўдзельнічала ў палёце, ужо разыгралі ў жывым эфіры. Мэбля паехала да падпісчыцы з Гомеля. А саму піяр-акцыю ён лічыць адной з самых вясёлых, што ладзіла кампанія ў сваёй гісторыі.

Між тым, у Беларусі дзяржава імкнецца строга кантраляваць усе палёты. Таму віцяблянінам і яго акцыяй ужо зацікавілася пракуратура.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі